Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

XX Фестываль „Беласток — Гродна”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як звычайна, так і сёлета, праводжаны па чарзе ў сталіцах Гродзеншчыны і Падляшша, Фестываль польскай і беларускай песні „Беласток-Гродна” прыцягнуў натоўп гледачоў. На беластоцкіх Плянтах былі крамкі з народным промыслам, літаратурай і кампакт-дыскамі. Перш за ўсё гэта музыка гучала са сцэны ў выкананні дзевятнаццаці ансамбляў польскай меншасці з Гродзенскай вобласці і беларускай з Беласточчыны.

Фестываль арганізавалі Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства і Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы пры дапамозе — як падкрэсліў Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ — Гродзенскага аблвыканкама. Адкрываючы сёлетні фестываль, Ян Сычэўскі падкрэсліў:

— Мы павінны імкнуцца да таго, каб наладжваць дыялог паміж сабою. Каб прадстаўляць і шанаваць сваю нацыянальную спадчыну, каб шанаваць сваю народную песню, свае вытокі, свае абычаі і абрады. Мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца якраз любоў да роднай мовы, да роднай песні, да роднай культуры і патрэба міжнароднага, міжнацыянальнага дыялогу. Тое што працягваецца тут 20 гадоў даказвае, што воля з боку меншасцей, з боку дзвюх дзяржаў існуе, каб дыялог працягваць, каб развіваць узаемныя кантакты, каб сумець шанаваць адзін аднаго і развіваць нашыя добрыя суадносіны паміж дзяржавамі і між меншасцямі.

Алёна Клімовіч ад імя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта заявіла:

— Культура аб’ядноўвае беларусаў у Польшчы і палякаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF