Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

Рэцэпт на агуркі

Міраслаў ГРЫКА

Агуркі, насуперак паўсюднаму перакананню, гэта не гародніна. Прылічваецца іх да ягад. Гэтак жа, як дыні і кавуны. Агурок ядуць няспелым. Чым больш зялёны, тым большы ў нас апетыт на яго. На тыя пераспелыя, пажоўклыя нават не глянем. Пагардліва называюць насеннікі «мацёрамі», «каровамі» ці «кабыламі». Не квасім такіх, не марынуем, не робім з імі саладжавых пікляў. Так, агурок гэта з’ява. Можам яго з’есці, можам зрабіць ачышчальную маску на твар. Я прызнаюся, што выгляд жанчыны з кавалачкамі агурка ў вачніцах вельмі мяне кранае. Ні жанчына гэта, ні монстр. Але як ні дзіўна, жанчына зробленая пад «мізерыю» становіцца быццам больш добрай, быццам больш сяброўскай. А калі гэта жонка, можаш з ёю дагаварыцца як у тыя дні, калі яна была яшчэ тваёй нарачонай. Агурок быццам яе змякчае, расчульвае. Ён робіць таксама яе больш памяркоўнай да мужчынскіх слабасцей, набытых разам з калегамі пасля працы. Скрывіцца на развяселенага мужа кабета не можа, бо агурок упадзе ёй з вачэй. Лягчэй тады перакінеш кантрабанду сваёй мужчынскай шавіністычнай пазіцыі ў адвечнай дыскусіі, ці то шыя круціць галавой, ці то галава выклікае шыйныя дзівакруты ў жанчын. Ах, жанчыны, жанчыны...

Само слова «агурок» таксама мае ў сабе шмат красы. Калісь, быўшы настаўнікам, я горача спрачаўся з вучнем, які прыклаў усе намаганні, каб зрабіць з «ogórka» незвычайнага «ogurka». З прыкрасцю прызнаюся, што я зацяўся і паставіў яму паспалітую «палку». Я не меў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF