Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

Такія то песні

Ганна КАНДРАЦЮК

Пані Ніна па сённяшні дзень памятае агулькі, садонькі, вясельныя і сенакосныя песні. У вёсцы абы-чаго не спявалі. Усе песні былі прыпісаны канкрэтным каляндарным і сямейным абрадам. Самых таленавітых спевакоў запрашалі да царкоўнага хору...

Ніна Вэршко выседжвае адна на лавачцы, пад вішнямі. Просім, каб штось заспявала, расказала пра свой зэспул „Крыўчанкі”.

Бабуля рада, што ёю пацікавіліся. Год таму яна захварэла на сэрца, і ўсё прапала. Ніхто з беларусаў вачэй не пакажа. Не запрашаюць на фэсты, на фестывалі, бяседы...

— Нэ бэрут ужэ...

Іх калектыў узнік і разляцеўся неяк непрыкметна, не дачакаўшыся на працягу пятнаццаці гадоў існавання прафесійнага запісу на асобным дыску, ні фальклорнага зборніка з нотамі.

Ды самі „Крыўчанкі” не пасавалі да каляровай эстрады БГКТ.

На выступленні прыязжджалі ў белых кашулях і простых спадніцах, як у звычайную гасціну да сваякоў. Але калі заспявалі — усе глядзелі на іх. Праўдзівы, карэнны спеў, насычаны эмацыйнасцю, здаваўся, прарываецца ў неба, каб разам падняць і акрыліць ашаломленых іх спевам слухачоў. На вытанчаны, мастацкі эфект спрацоўваў дыскант Ніны Вэршко. Жанчына нейкім цудам умела састроіць з сабой традыцыю народнага і царкоўнага спеву. Праз гэта іх песні гучэлі як жывы працяг пакаленняў.

* * *

Нарадзілася ў 1929 годзе ў Ласінцы. У час вайны згарэла іх вёска. Маці асталася ўдавой з шасцю дзяцьмі. Каб неяк (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF