Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

Партугалія, а якая я? (ч. 2)

Наталля ШВЕД

Тутэйшае жыццё без спешкі становіцца жыццём шчаслівым, аднак мае таксама свае паслядоўнасці ў вядомых спазненнях заўсёды і ўсюды, асабліва раніцай. Гэтая праблема вынікае таксама з факту, што беручы пад увагу высокія температуры сапраўднае жыццё ў Лісабоне пачынаецца толькі пасля змяркання.

Рэстараны і кавярні напаўняюцца людзьмі, якія часцей ядзяць па за домам, чымсьці грамадзяне Польшчы. Магчыма таму, што апрача ежы для страўніка — надта папулярных пладоў мора і сушанай траскі bacalhau — у лісабонскіх шынках можна знайсці і духовую страву.

Fado — называнае таксама партугальскім блюзам, даслоўна абазначаючым прызначэнне, гэта музычны жанр, які паявіўся у XIX стагоддзі ў бедных раёнах Лісабона Alfama i Mouraria, будучы меланхалічнай песняй, якая выконвалася адным вакалістам пад акампанемент дзвюх гітар. Жыхары Лісабона любуюцца ў праводжанні вечароў слухаючы fado і з раскошай выпіваюць чарку партугальскага віна, якое ачароўвае смакам і цаной. Найлепшым напіткам, які давялося мне скаштаваць падчас маёй пабыўкі ў Партугаліі, з’яўляецца порта, вырабленае з вінаграду сабранага ў даліне ракі Дуэра. Цяжка сабе ўявіць лепшы спосаб правядзення вечара ў Лісабоне як слуханне fado з чаркай порта ў далоні, асабліва тады, калі выканаўца анёльскім голасам спявае пра saudade, што прыблізна значыць пра тугу.

Saudade — па-мойму гэта найпрыгажэйшае слова ў партугальскай мове, не маючае аналагаў у ніводнай іншай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF