Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

Вайна зубра і мядзведзя

Міраслаў ГРЫКА

Беларусь, хоць і малая, звітна прашмыгвае паміж ног рускага гіганта і не дае растаптацца. Вялікая гэта заслуга прэзідэнта Лукашэнкі. Асабіста ён выпінае бадзёра грудзіну ў абарону постсавецкай бацькаўшчыны і сацыяльнай абыякавасці, негаспадарлівых гаспадарак і непрадпрымальных прадпрыемстваў, адпаведна называных калгасамі і заводамі, недаразвітай сферы паслуг, перарослай бюракратыі і апарату бяспекі, і, нарэшце, дыктату дзяржавы і разгубленых грамадзян, няўпэўненых у тым, ці жадаюць вярнуцца да часоў прыгоннай бесклапотнасці, і, нарэшце, вырвацца на самасвядомую, хаця адказную, грамадзянскую пазіцыю. Расія з’яўляецца велізарнай па тэрыторыі, моцнай нафтай і газам. Таксама шматмільённай арміяй. Ну і дзяржымордам Пуціным. Беларусь затое перарастае яе найбуйнейшымі ў свеце радовішчамі калію і вялікім, небаязлівым духам сваім прэзідэнтам.

Ціхая і заўзятая вайна, якая адбываецца паміж ім і Пуціным, прэзідэнтам Расіі, распасціраецца на некалькіх франтах. На палітычным, культурным, паляўнічым, спартыўным і нават эратычным. Але, як на вайне, часам верх бярэ расійскі мядзведзь, часам беларускі зубр. Пуцін, як вядома, слых мае ненайлепшы. У музыкальнасці б’е яго Лукашэнка, які грае на гармоніку. Толькі што «рука ператварылася ў мядзведжую лапу», сціпла тлумачыцца беларускі прэзідэнт. На жаль, Пуцін ужо даўно з нічога не тлумачыцца. Пэўна таму, што слон наступіў яму на вуха. Ён робіць тое, што лічыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF