Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

Партугалія, а якая я?

Наталля ШВЕД

Праграма Эразмуса ўзнікла ў Еўрапейскім Саюзе ў 1987 годзе. Галоўная яе ідэя — развіваць міжнароднае супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі па абмене студэнтамі і выкладчыкамі. Назва Эразмус звязана з імем Эразма Ратэрдамскага, нідэрландскага мысліцеля-гуманіста і пісьменніка, які не без прычыны, як і іншыя буйнейшыя прадстаўнікі Рэнесансу, вучыўся ў многіх універсітэтах Еўропы, а яго погляды па адукацыі былі прасякнуты глыбокім гуманізмам. Яго „Пахвала дурасці” і рэлігійныя погляды між іншым, што „Святое Пісанне” трэба чытаць на роднай мове, разагравалі нашы душы і галовы ў сярэдняй школе.

А цяпер як жа не пайсці следам вучоных эпохі Адраджэння, калі адкрытая дарога, калі Беластоцкая палітэхніка з 1998/1999 навучальнага года ўдзельнічае ў праграме і многія студэнты карыстаюцца выездамі. Атрымаць статус студэнта Эразмуса аказалася вельмі проста. Патрэбныя добрыя ацэнкі ў навуцы і веданне англійскай мовы або мовы краіны, у якой маем намер вучыцца

Выбралі мы Вышэйшы тэхнічны інстытут (Instituto Superior Técnico) у Лісабоне — сталіцы Партугаліі. Праўда, здаецца, Эразм Ратэрдамскі там не быў, але тут задзейнічалі іншыя фактары. Мая сяброўка, аднакурсніца Паўля Вышамерская, калі мы адкінулі па розных прычынах усе іншыя еўрапейскія краіны і аставілі Барселону і Лісабон, запытала мяне: «Ну, Наталля, калі б у цябе быў выбар Расія ці Беларусь, ты выбрала б краіну вялікую ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF