Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

Беларус, ці ты шчаслівы?

Міраслаў ГРЫКА

У Польшчы працягваецца бясконцы плебісцыт — якой мы хочам Польшчы? Апытанне — дадам — падшытае ваеннай рыторыкай, гамбровічаўскай барацьбой на «гембы», паношанымі ідэалогіямі і сада-мазахістычнымі збітымі клішэ. Злыя эмоцыі як бактэрыі размнажаюцца. Здаровы розум становіцца ўсё больш і больш безабаронным. У плебісцытах ужо прымаюць удзел усе: беспартыйныя грамадзяне, прыхільнікі і антыпрыхільнікі: правыя, левыя і палікотнікі, а і паслядоўнікі фашызму, фетышызму, сімвалізму і касцёлізму ды іх непрымірымыя ворагі. Дык у якую хочам Польшчу? У тую адкрытую на свет, на людзей розных нацыянальнасцей і культур ды ідэалагічных арыентацый і, о жах, сексуальных, ці ў тую самапрыроджаную, патрыятычна-адзінапольскую, засценкавую, забабонную і неяк так беларускападобную.

Нічога дрэннага я не хачу сказаць пра беларусаў. Я толькі пытаюся іх, ці добра ім пад ападыктычным кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі? Кажуць быццам бы добра, што вынікае з рапартаў апытанняў грамадскасці навукова-даследчымі цэнтрамі. Грамадская думка гэта хаатычны збор індывідуальных адчуванняў кожнага грамадзяніна паасобку па любым пытанні, якія нічога не значаць да таго часу, пакуль яны не будуць упарадкаваны, апісаны па катэгорыях і ацэнены пры адпаведных вымярэннях даследаванняў. Іх вынік можа быць карысным у ажыццяўленні ўлады. Але можа таксама замінаць яе добраму самаадчуванню тым мацней, чым больш яна адарваная ад грамадства. Сакавіцкае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF