Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

Дэніскі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага: „Deniski, wieś nad Narwią, pow. bielski, gub. grodz., gm. Rajsk, 16 wiorst od Bielska, 923 dziesięciny, ślady cmentarzyska”.

Дарога ад бельска-беластоцкай шашы ў Дэніскі пачынаецца са своеасаблівага абярэгу, працягласцю ў трыццаць-сорак метраў. Бадай найбольш папулярным зараз тутэйшым тапаграфічным абярэгам з’яўляецца прыдарожны крыж, што мае берагчы ад злых духаў. А вось той кавалак дарогі ў Дэніскі з’яўляецца вельмі практычным, незалежным ад актуальных вераванняў прадметам, які таксама мае берагчы сучасных карыстальнікаў асфальтовак. Менавіта тыя некалькі дзесяткаў метраў дарогі ў Дэніскі вымашчаны ўхабістым жвірам. Тыя ўхабіны маюць з боку шашы знеахвоціць непажаданых гасцей, а з боку вёскі маюць прымусіць надта смелых шафёраў збавіць скорасць сваіх машын, каб не трапілі яны пад энергію E=mv2 разагнанага па важнейшай дарозе са скорасцю v аўтатранспарту з масай m. Такую камунікацыйную развязку лічу намнога больш сэнсоўнай ад розных дарожных знакаў, на якія шафёры не заўсёды звяртаюць патрэбную ўвагу. Гэта разнавіднасць гарадскіх „ляжачых паліцыянтаў”, толькі з інакш скіраванай выпукласцю. А далей, аж да самага канца вёскі, асфальт гладкі як стол...

Прыдарожны паказальнік інфармуе, што ад шашы ў Дэніскі два кіламетры, але да першых збудаванняў вёскі будзе недзе напалову менш. І тыя першыя збудаванні відаць ужо ад шашы, але толькі ў ландшафтнай адтуліне, па якой і пралягае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF