Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

Нестары беларускі хор

Міра ЛУКША

— Сустрэліся мы ў Свята-Духаўскім саборы, — успамінае Уладзімір Клімюк. — Кажу жонцы: „Глядзі, Верка Леўчук”. А мая Раіса: „Праўда, здаецца, яна! Але не падыходзь да яе, у царкве не выпадае!” — А я адважыўся: „Ну, калі гэта не яна дык скажа не, і ўсё. Вера, гэта ты?”

— Гэта, што ты мяне пазнаў у царкве, гэта проста цуд! Гэта ж 57 гадоў прайшло! А я падышла, абняла яго, і спахапілася: „Ой, мы ж у царкве! Ды і з самага пераду”, — Вера Леўчук-Валкавыцкая расказвае пра сустрэчу са сваім калегам ужо ў рэдакцыі „Нівы”, куды прыцягнула і пару артыстаў з аматарскага мастацкага беларускага калектыву, выступаючых на сцэне ў канцы пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. І ўсе дарогі вялі ў „Ніву”. І цяпер мне вядомыя гэтыя асобы — спадар Уладзімір — верны чытач „Нівы” (пераможца шматлікіх гістарычных конкурсаў), не прапускае ні аднаго беларускага мерапрыемства. Танцорка Валянціна Жэшка ў „Ніве” працавала карэктаркай аж да пенсіі, Вера Леўчук-Валкавыцкая была тут журналісткай, а Ніна Бручко, пасля Анджэюк, працавала ў сакратарыяце, крыху пісала, канчала студыі, а сур’ёзна дэбютавала на яе старонках... трыццаць гадоў пасля адыходу з рэдакцыі. Кожнае з іх прынесла пакеты здымкаў з выступленняў беларускага мастацкага калектыву песні і танца, які выступаў не толькі на Беласточчыне... Ліюцца ўспаміны з часу, калі ім было па 16-17 гадоў. Пераклікаюцца. Як яны тады выглядалі! І дзе яны збіраліся.

— У тадышнім беларускім цэнтры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF