Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

А Беласток?

Міраслаў ГРЫКА

Мой родны горад, мой любасны Беласток усё больш мяне палохае. А ў жаху я ад яго кепскай архітэктуры. Такая ў яго з моманту яго заснавання. І тая драўляная Баяраў, Скаруп, і тая аздобленая алебастрамі і мармурамі дзевятнаццацівечных будынін прамысловых нуварышаў: яўрэйскіх, рускіх, нямецкіх і польскіх — па Варшаўскай вуліцы і частках Сянкевіча і Ліпавай. Але і тая, пазнейшая, люмпен-камуністычная каркасная і бетонная архітэктура, якой канкрэтным узорам з’яўляецца аўтобусная станцыя, і цяперашняя, еўратрускаляская, са шкла і алюмінію, з найсучаснай операй у Польшчы — наперадзе і дзірай у бюджэце горада «ў азадку». Надалей ненайлепшага гатунку. Не выродлівая, але абы-якая як халопскія, абы-як зляпаныя «чваракі» пры панскім палацы Браніцкіх. З яго рафінаванымі агародамі і блізкім натуры Звярынцам. Усё, што пасля раскрышылася з усіх бакоў, што злямцавалася разбуральнымі войнамі і паспешнай адбудовай, што надкушана моллю раздзелаў і палітычных сістэм — гэта сапраўдны горад. Горад, які не можа акрыяць ад свайго мінулага — падпалацавых «чваракаў». Калісь сілкуючыся палякамі, габрэямі, беларусамі, украінцамі, татарамі і рускімі, пасля Другой сусветнай вайны элементам пушчанска-праваслаўных і тапляра-каталіцкіх вёсак, зараз іх нашчадкамі, якія вяртаюцца з дыпломамі польскіх і замежных універсітэтаў, са «змывакоў» у Англіі, з будпляцовак у Ірландыі, з плантацый цюльпанаў у Галандыі — адукаванымі, спрактыкаванымі ў інтэрнэце, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF