Ніва № 27 (2982), 7 ліпея 2013 г.

На Тройцу у Крынках

Іаанна ЧАБАН

Памяць Антонія, заступніка крынскай могільнікавай капліцы, у гэтым годзе ўшанавалі на чацвёрты дзень вялікага Сыходу Святога Духа — сімвала пачаткаў існавання новазапаветнай царквы. Тройца асабліва выявіла сваю прысутнасць сабраным на крынскіх могілках. Яе дапаўненнем было ўрачыстае пасвячэнне крыжа на магіле расстраляных у час Другой сусветнай вайны маладых мужчын з вёскі Кудрычы. Гэтая вёска знаходзіцца цяпер па другім баку мяжы. Раней, так як суседнія Семяноўка, Геніюшы ці Петрашэвічы, належала да Крынскага прыхода.

— Не забывайце, што ўсе нашы пачынанні павінны быць накіраваны не толькі да людзей, але і да Бога, — гучалі словы святочнай пропаведзі ў крынскай капліцы. — Сёння молімся за тых, якія можа яшчэ не папалі у рай, і за тых, якія ўжо там ёсць. Яны таксама пра нас помняць і дапамагаюць малітвай у прастола Гасподняга.

Аб захаванні памяці аб спачыўшых у брацкай магіле на ўзгорку крынскіх могілак кудрычанах рупіцца беластачанін, ураджэнец Крынак, Вадзім Курчук. Менавіта ён з’яўляецца ініцыятарам і каардынатарам узвядзення пасвячанага ў гэты дзень мармуровага крыжа і новых мемарыяльных дошак з імёнамі загінуўшых. Прыхільнікаў і спонсараў сваёй акцыі спадар Вадзім знайшоў ва ўладах Крынскай гміны і Падляшскага ваяводства. Бурмістр Крынак Багдан Панасюк і старшыня Гміннай рады Аліцыя Трызна не адмовіліся ад асабістага ўдзелу ў мерапрыемстве. Гаспадары гміны прывіталі і прынялі ўрачыстым абедам у мясцовым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF