Ніва № 27 (2982), 7 ліпея 2013 г.

Юбілейная „Купальночка”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзесяты раз у падгарадоцкіх Залуках гулялі на свяце вады, агню, сонца і любові — Купальночцы. Рэй, як і ў мінулым годзе, вёў маладзёжны ансамбль беларускай народнай песні „Калінка”, якая раней на залучанскай прышкольнай сцэне адзначыла сваё дзесяцігоддзе. На гэты раз дзяўчаты з гэтай групы прадставілі песні са свайго нядаўна апублікаванага першага альбома „Душа спявае”.

Традыцыйна, канцэрт, а затым гулянне да ночы, некаторыя групы інаўгуравалі спевам гімна ночы купалы. Юры Хмялеўскі, дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку (ГЦК і Згуртаванне „Залукі над Супраслю” — арганізатары гэтага штогадовага мерапрыемства) вітаў удзельнікаў забавы:

— Гэта ўжо традыцыя, што мы сустракаемся ў гэтым чароўным і маляўнічым месцы, тут, у Залуках, калі ночы самыя кароткія і дні самыя доўгія ў годзе. Адзначаем невялікую, дзесятую гадавіну нашай „Купалінкі”, „Купальночкі”. Гэта чароўнае свята, якое мае доўгі радавод. Кажуць, што ў ноч адбываюцца цуды праз папараць-кветку, якая ў гэтую ноч зацвітае. Хто ў гэтую ноч знойдзе папараць-кветку, можа выйграць мільён, а то і больш, у лато.

Пазней, у інтэрв’ю „Ніве” і Радыё Рацыя, Юры Хмялеўскі нагадаў, што задума арганізаваць імпрэзу прыйшла ў галаву „Каліне”:

— Яны падумалі: нашто ім ездзіць на „Ноч Купалы” ў далёкую Белавежу, дзе такі фэст ужо адбываўся. Свой фэст назвалі „Купальночкай”, каб адрознівацца ад іншых падобных святаў. На сённяшні дзень гэта адзіны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF