Ніва № 27 (2982), 7 ліпея 2013 г.

Пра людзей і свінства

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Даўно беларуская вёска не перажывала такой панікі. У цёплае, а часам і гарачае лета вясковыя гаспадары бязлітасна колюць, рэжуць і страляюць сваіх няшчасных парсюкоў і падсвінкаў. Інфармацыйная прастора поўніцца самымі разнастайнымі чуткамі і неверагоднымі гісторыямі. У ціхую Беларусь прыйшла афрыканская чума свіней. Калі прыходзіць такая хвароба жывёлы, іншага выйсця — як толькі знішчаць пагалоўе ў падазроным рэгіёне — няма. Рашэнне непапулярнае, але змушанае. Кажуць, што па раёнах гойсаюць цэлыя эскадроны знішчальнікаў. Толькі які сапраўдны маштаб гэтай эпідэміі? То пра адзін раён Беларусі гаворыцца, то пра іншы...

Стаў я шукаць дакладных звестак на афіцыйных дзяржаўных сайтах. Удалося толькі на старонцы дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь знайсці адзіную інфармацыю пра выяўленне віруса афрыканскай чумы ў вёсцы Чапунь Івейскага раёна. Там змешчана таксама памятка „О проведении ограничительных мероприятий по африканской чуме свиней”. Як па мне — дык крытычна замала інфармацыі, бо незразумела, які сапраўдны арэал гэтай хваробы ў Беларусі. Нічога таксама ніхто не гаворыць пра галоўнае — ці будзе гаспадарам забітых свіней якая-небудзь кампенсацыя, бо для вясковых людзей — гэта вялікая матэрыяльная страта. Таму і ўзнікае паніка, таму і ладзіць калгаснае насельніцтва „варфаламееўскія ночы” для сваіх чатырохногіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF