Ніва № 27 (2982), 7 ліпея 2013 г.

„Белавежа” ў пяцідзесяціпяцігоддзе

Міра ЛУКША

Беларускае літаратурнае аб’яднанне „Белавежа”было заснаванае 8 чэрвеня 1958 года пры рэдакцыі тыднёвіка беларусаў „Ніва”. Сярод пачынальнікаў беларускага літаратурнага беларускага руху ў Польшчы былі, між іншым, Георгій Валкавыцкі, Сакрат Яновіч, Уладзімір Гайдук, якія нядаўна адышлі ў іншы свет. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць памерлых „белавежцаў”, у тым ліку і Яшы Бурша (Яна Анісэровіча), Алены Анішэўскай, Міхася Шаховіча, Васіля Баршчэўскага, Міколы Гайдука хвілінай маўчання.

Урачыстая імпрэза, прымеркаваная да 55-годдзя літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, адбылася 29 чэрвеня ў Беластоцкім універсітэце. Прагучалі ўрачыстыя прамовы і віншаванні. На святкаванні літаб’яднання сабраліся яго сябры, прыехалі таксама запрошаныя госці з Беларусі, Польшчы і Вялікабрытаніі, прысутнічалі генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандр Берабеня, старшыня БГКТ Ян Сычэўскі.

— Сёння мы, беларускія пісьменнікі Польшчы, — сказаў старшыня літаб’яднання Ян Чыквін, — святкуем незвычайны для творчых арганізацый юбілей. Юбілей 55-годдзя нашага творчага літаб’яднання, фактычна Таварыства беларускіх пісьменікаў у Польшчы. У свой час па за межамі Беларусі стварыліся два творча-культурныя асяродкі. Адзін — у ЗША, з сядзібай у Нью-Йорку, а другі — у Беластоку. Творчасць беларускіх пісьменнікаў у Польшчы развівалася ў адметным асяроддзі, калі асяроддзе рознілася і ад савецкага, і ад цяперашняга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF