Ніва № 26 (2981), 30 чэрвеня 2013 г.

Культура на музейных сходах

Аляксей МАРОЗ

Сёлета, як і ў мінулым годзе, у Гай наўцы ў чэрвені быў арганізаваны Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на музейных сходах». Выступілі беларускія калектывы, якія паказаліся шматлікай публіцы на вялікай сцэне, зробленай на прымузейнай плошчы. Даўнія рамёствы паказвалі вопытныя майстры, якія займаліся імі ў мінулым і цяпер. Старэйшым сталым наведвальнікам ужо можа і менш цікава было хадзіць паміж станкамі рукадзельнікаў і глядзець, як яны працуюць, але малодшым, асабліва дзеткам, цікава было паглядзець працу рамеснікаў. Наймалодшыя прабавалі ляпіць з гліны гаршчочкі, ткаць палавік — гэтыя ўмеласці здабывалі яны ў рамках этнаграфічных майстар-класаў. На фестывальнай плошчы можна было купіць беларускую літаратуру і вырабы рукадзелля.

Перад публікай з сучаснымі беларускімі творамі выступілі Марыя Савіцкая, Кася Дружба і Караліна Мірэк са Студыі эстраднай песні Гайнаўскага дома культуры, якую курыруе Марта Грэдаль-Іванюк. Дзяўчаты ўдала паказалі сваё вакальнае майстэрства і зацікавілі публіку новымі песнямі. Выпускнікі Гайнаўскага белліцэя паспяхова выступілі ў вакальна-інструментальных калектывах „Метро” з Гайнаўкі і „Арт-Пронар” з Нарвы, якія расслаўляюць беларускую песню ў час публічных і прыватных мерапрыемстваў. „Арт-Пронар” перамагаў на фестывалі „Беларуская песня” і таму ў яго склалася ўжо свая публіка, якая ходзіць на мерапрыемствы дзеля гэтага гурту. Калектывы „Нарва” з Нарвы, „Dekada Band” і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF