Ніва № 25 (2980), 23 чэрвеня 2013 г.

Лёс спрадзены з мараў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Чалавек з часу сваіх касмічных вытокаў жыве ў цені прываблівага дрэва пазнання дабра і зла, пад пастаяннай прагай цікавасці, пераадолення назначаных яму законамі прыроды небяспечных межаў. Свае мары выказвае ў міфах — ці то пра вавілонскую вежу, ці пра Ікара... Ікарава мара пра палёт стала здзяйсняцца сто дзесяць гадоў таму, калі братам Райт удалося паспяхова пераадолець законы зямнога прыцягнення; так адвечная мара стала быллю, але надалей яна захапляе і вабіць увысь чарговыя чалавечыя пакаленні.

Гэтая мара з асаблівай заўзятасцю ўкаранілася, увілася ў гены сям’і Полехаў. Пачынальнікам незвычайнага сямейнага палёту быў генерал Міхал Полех, родам з Адногі, што ў Міхалоўскай гміне, пра якога на нашых старонках дзевяць гадоў таму быў пісаў Віктар Бура. 5 ліпеня міне чатырнаццаць гадоў ад ягонага вылету ў лепшы свет...

— Як Вы пазнаёміліся з будучым мужам? — пытаю Тамару Полех, удаву па генерале.

— Ён быў на курсах у Ліпецку ў 1955 годзе, і там я з ім пазнаёмілася. Годам пазней выйшла я за яго замуж і з таго ж года я жыву ў Польшчы.

— А як завязалася тая знаёмасць?

— На забаве ў ваеннай часці. Я жыла на тэрыторыі часці, бо мой тата быў вайсковым.

— Быў пілотам?

— Не. Ён працаваў у тэхнічным наглядзе за самалётамі. Ён быў маім айчымам. Тата мой загінуў у 1941 годзе на фронце.

— Ці вядома дзе?

— Не; не ўдалося гэтага даведацца.

— Ці ў 1955 годзе, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF