Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

У пошуках шчасця

Іаанна ЧАБАН

Туга па мінулым штораз мацней перасякае сучас насць. Знаёмства з жыццёвымі цэннасцямі нашых продкаў, іх ладам жыцця, традыцыямі многім стала не толькі патрэбай сэрца, але, мабыць, модным спосабам правядзення вольнага часу. Дзе шукаць прычын такой з’явы? Ці не ў эканамічным крызісе, які спалучае між- і пасляваенную бяду з сённяшняй? Апрача грошай сучасным не хапае жыццёвай радасці і добразычлівасці, характэрнай для вобразу іх дзядоў. Як кажуць найстарэйшыя жыхары нашых вёсак, калісь жылося бедна, але весела. У пошуках шчасця, скрытага ў слядах мінулых гадоў, сабраліся, між іншым, сімпатыкі беластоцкага царкоўнага Брацтва трох іерархаў. У сонечны чэрвеньскі дзень Божага Цела адправіліся яны ў Радунін, што на Гарадоччыне. Запрасіў іх туды вядомы ў наваколлі фанат смачнага, хатняга хлеба Уладзімір Мельніцкі. Ціхая, пушчанская вёска вабіць прыгожасцю навакольнай прыроды і архітэктуры. Спадар Мельніцкі даражыць гэтымі скарбамі. Жыве ён у цудоўнай, драўлянай хатцы з маленькімі аконцамі, аздобленымі выявамі белых птушак — сімваламі любові. Побач з ім заўсёды каханая жонка, грамадка прыгожых дзяцей і госці.

Спадар Уладзімір, патомак праваслаўных валынян, большасць свайго жыцця правёў у каталіцкім Эльблангу. Яго марай, унутранай патрэбай было пасяліцца далёка ад горада, сярод сваіх. На Беласточчыне збыліся амаль усе яго мары. Апрача гэтага сям’я спадара Уладзіміра мела сувязі з Супрасльскім манастыром, які аддзяляе ад Радуніна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF