Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

Мікола Гайдук як журналіст „Нівы”

Яўген ВАПА

Цягам апошняй суботы і нядзелі, 8 і 9 чэрвеня, у Бельску-Падляшскім і Міхалове праходзілі ўрачыстасці ў гонар 15-й гадавіны смерці Міколы Гайдука — асобы, якая сваімі памкненнямі і дасягненнямі выбудоўвала нашую беларускую спеласць і адказнасць за свой лёс. Вашай увазе прапануем артыкул пра Міколу Гайдука як рэдактара „Нівы”. У наступным нумары тыднёвіка надрукуем рэпартаж аб гэтай так важнай падзеі.

Жыццёва-інтэлектуальна-асветніцкі шлях Міколы Гайдука немагчыма разглядаць без таго суб’екта — сімвала беларускасці на Беласточчыне — якім з’яўляецца тыднёвік „Ніва”. Менавіта ў ім і праз друкаваную там сваю ўсебаковую творчасць збываліся мары аўтара, каб усё, што нашае, запісаць, растыражыраваць і ўпісаць у бязмежную беларускую гісторыю і культуру. А журналісцкі свет для Міколы Гайдука ў нашым тыднёвіку адкрыўся роўна 55 гадоў таму назад. 1 жніўня 1958 г. Мікола Гайдук падаў афіцыйную заяву на працу ў рэдакцыі, хаця ягоныя матэрыялы друкаваліся ўжо ў 1957 г. і цягам 1958 г. Першыя артыкулы і вызначылі зацікаўленні маладога аўтара з відавочнай навуковай і літаратурнай схільнасцю. Людвік Кандратовіч, Драгічын, Супрасль, Яўфім Карскі, Адам Міцкевіч, Пятрусь Макаль, Аляксей Карпюк, народныя мастакі і выстаўкі — названыя тэмы паказвалі, у які бок будзе накіроўвацца і развівацца ягоная журналісцкая і даследчыцкая творчасць. Але вяртаемся да жніўня 1958 г. — у рэдакцыйным архіве, на пажоўклай картцы паперы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF