Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

(Мела)драма на „лініі Молатава”

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Вярхучы не заўважыў я следу па колішнім касцёле; мабыць ягоны след астаўся толькі ў гістарычных дакументах. Нават крыжа ніводнага там не было відаць. А вось след ад савецкіх фартыфікацый захоўваецца і, мабыць, будзе яшчэ трываць доўга-доўга, мо так доўга, як стронцый ці іншыя чарнобыльскія нукліды, а мо нават так доўга, як савецкі менталітэт у насельніцтва Блакітнаазёрнай. Бо ж індактрынацыя насельніцтва імперыі адбывалася не менш салідна, чым пабудова „лініі Молатава”.

Хто ведае, як выглядалі б тыя савецкія „точкі”, калі б адносіны паміж будаўнікамі і тамашнім мясцовым насельніцтвам былі больш дружалюбныя, даверлівыя, калі б не падаў на іх цень жорсткасці ранейшых уладароў і не менш трывожны страх перад новымі з таго ж самага напрамку. Калі б жа не было таго страху перад надта магчымым далёкім перасяленнем, мясцовыя маглі б планаваць сваю будучыню і думаць пра нейкія свае мясцовыя інвестыцыі, для якіх вельмі падыходзіў бы, напрыклад, цэмент, што прызначаўся для будаўніцтва дотаў. І тады тыя „точкі”, магчыма, выглядалі б так, як зараз у Вярхучы выглядае пункт прыёму малака, на рампе якога бестурботна вырасла прыстойная бяроза. Выгляд апошняга аб’екта наводзіць думку, што прызначаныя на яго выкананне — ужо пры Народнай Польшчы — будматэрыялы былі скарыстаны ў больш шырокім, не надта афіцыйным, дыяпазоне.

Пакінутыя савецкія доты стварылі мясцовым жыхарам немалы клопат. Паўбяды, калі яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF