Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

Сустрэча з Джоан Айві Станкевіч

Караліна ІГНАЦЮК

Сустрэцца з Джоан Айві Станкевіч, жонкай Вячкі Станкевіча (намесніка старшыні Рады БНР) мне давялося зусім выпадкова. І не першы раз я пераканалася, што такія сустрэчы найбольш вартасныя ды потым менавіта іх найбольш прыемна ўспамінаюць.

Чаму якраз сям’я Станкевічаў пабывала ў Польшчы? Вось толькі што была выдадзена кніжка Джоан Станкевіч «Жыцьцё з водарам небясьпекі: Эўрапэйскія прыгоды падчас падзеньня камунізму», а 14 траўня прайшла яе прэзентацыя ў Беларускім доме ў Варшаве. Кніжка выдадзена на англійскай мове і, што самае цікавае — на грошы аўтаркі. Такую магчымасць дае амерыканскі інтэрнэт-сервіс Amazon.com. Гэта называецца публікацыя па жаданні і ў прынцыпе кожны з нас таксама можа выдаць напісаную сабою кніжку ды запраектаваць да яе сваю вокладку. Тады ты ведаеш, што кніжка цалкам твая ды ніякі рэдактар не ўвядзе сваіх парадкаў. Джоан пакарысталася гэтай магчымасцю таксама з верай у тое, што яе кніжка людзям спатрэбіцца. Асабліва спатрэбіцца яна небеларусам. Беларусы ж ведаюць як выглядала рэчаіснасць у перыяд пасля распаду СССР, а далёка за акіянам некаторыя нават не ўяўляюць сабе такой краіны як Беларусь. Таму і на пытанні журналістаў Вячка Станкевіч адказваў, што перакладу на беларускую мову пакуль не плануецца.

Еўрапейскія прыгоды народжанай на невялікай ферме недалёка Манро ў ЗША Джоан, канешне, вартыя таго, каб з імі пазнаёміцца, хаця б дзеля таго, каб пазнаць погляд чалавека, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF