Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

Надзейнае Партнёрства: культура!

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Усходняе партнёрства як культурны праект абмяркоўвалася на працягу трох дзён (10-12 мая) у Міжнародным цэнтры дыялогу ў Краснагрудзе на Сейненшчыне. У мясцовы былы дварок Чэслава Мілаша прыбылі прадстаўнікі самаўрадаў пяці польскіх усходніх ваяводстваў,

а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і культурных устаноў, якія супрацоўнічаюць з краінамі-ўдзельніцамі Усходняга партнёрства. Дэбату і семінары сумесна арганізавалі Усходні дом у Бруселі і сейненскі Фонд «Пагранічча мастацтваў, культур і народаў».

Удзельнікамі асноўнай часткі сустрэчы былі, між іншым, Леван Хетагуры з грузінскага фонду «Каўказ», Ірына Магдыш — праграмны дырэктар Музея ідэй у Львове, беларускі філосаф Алесь Анціпенка з «Беларускай калегіі» і Кшыштаф Чыжэўскі ад «Памежжа», які ініцыяваў дыскусію, маючы на ўвазе ролю, якую павінна іграць ва УП культура:

— Новай суседскай, регіянальнай, еўрапейскай інтэграцыі мы не зробім без духоўнага вымярэння. Нанова неабходна стварыць культурны пласт, які будзе дыскрымінантам пагранічча, злучным рэчывам. У ЕС культурны пласт застаецца ўбаку. Мы пакуль у ім не ў змозе пабудаваць мультыкультурнае злучво.

Ірына Магдыш не скрывала:

— УП і культура — гэтыя паняцці мінаюцца. Тут няма дыялогу. Хтосьці выдумаў гэтую праграму (УП — M. Х.) у Бруселі, не ведаючы, што адбываецца ў гэтых краінах. Краіны-ўдзельніцы УП (Беларусь, Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF