Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

Жывей усіх жывых?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На фоне розных міжнародных падзей мала заўважанай прайшла інфармацыя пра тое, што ў Маскве пасля рэстаўрацыі зноў адчыніўся маўзалей Уладзіміра Леніна. Паводле афіцыйнай інфармацыі ўтрыманне грабніцы правадыра бальшавізму ў год абыходзіцца ў сто тысяч долараў. Сума для сучаснай Расіі смешная, але і за гэтыя грошы можна было б дапамагчы хворым ці дзетдомаўскім дзецям. Беспрытульныя дзеці, дарэчы, так званыя „беспризорники”, з’явіліся менавіта пры Леніне, у выніку яго палітыкі.

У савецкі час культ Леніна быў непахісным, татальным і абсалютным, менавіта ім падмянілі Бога. Маленькі кучаравы хлопчык пазіраў на нас з самага дзяцінства, ён быў паўсюль — на зорачках акцябронкаў, у кніжках і школьных падручніках. Як толькі чалавек падрастаў, ён станавіўся не проста камсамольцам, а членам ВЛКСМ (Всесоюзного ленинского коммунистического союза молодёжи). Усё дарослае жыццё таксама было прасякнутае „самым чалавечным чалавекам” — для простага народу ленінскія прынцыпы і ленінскія суботнікі, для наменклатуры — як вышэйшая адзнака — ордэн Леніна і ленінскія прэміі. А галоўным дэвізам савецкага чалавека мусіла быць „Я себя под Лениным чищу”. Цэлыя пакаленні вырасталі на фільмах кшталту „Человек с ружьём”, „Ленин в октябре”. Экскурсійнай вяршыняй быў візіт у маскоўскі маўзалей.

Гэта ўжо потым, у час перабудовы, адкрылася страшная праўда пра сутнасць бальшавіцкага рэжыму і яго правадыра. Ленін стварыў, яшчэ раней за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF