Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

Чалавек нястомнай працы

Міра ЛУКША

Лена Глагоўская з Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку: «Мікола Гайдук перш за ўсё быў гуманістам, быў уражлівым чалавекам, у першую чаргу на беларускасць. Для яго беларускасць была сэнсам ягонага жыцця. Ён проста выхаваўся ў той стыхіі. Гэта энцыклапедычная постаць, чалавек заўсёднай працы».

Мінае 80-я гадавіна з дня нараджэння і 15-я з дня яго смерці. Сёлета ўшаноўваем памяць Міколы Гайдука — беларускага літаратара, грамадскага дзеяча, фалькларыста, публіцыста, краязнаўцы, педагога, былога дырэктара Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, аўтара гістарычных эсэ і вершаў, аўтара беларускіх падручнікаў, звязанага з «Нівай», «Часопісам», «Przeglądem Prawosławnym», «Фос», нараджэнца Міхалоўскай зямлі. Мультымедыйная выстаўка «Мікола Гайдук — асоба і справа» пачалася 17 мая ва Універсітэцкай бібліятэцы ў Беластоку ў зале Ежы Гедройца. Наладжаная яна Кафедрай беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку пры дапамозе, між іншым, «Нівы». У час памятнага мерапрыемства можна было паглядзець выставу тэкстаў Міколы Гайдука, якія публікаваў у «Ніве», «Часопісе» ды «Przeglądzie Prawosławnym». Выставу можна будзе глядзець да 29 траўня. 8 і 9 чэрвеня пройдзе таксама канферэнцыя, прысвечаная памяці Міколы Гайдука, у Міхалове і Бельску- Падляшскім. Плануецца выданне матэрыялаў канферэнцыі ў кніжнай форме.

Мікола Гайдук нарадзіўся 29.05.1933 г. у вёсцы Кабылянка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF