Ніва № 20 (2975), 19 мая 2013 г.

Як Мікола Лук’янюк ладзіў сталы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Над раніцай, у Вялікую Пятніцу прысніўся мне пакойны Мікола Лук’янюк з Бялкоў. Ён зайшоў у рэдакцыю „Нівы” і рашучым крокам наблізіўся да майго пісьмовага стала. У руцэ віднелі малаток і гвоздзі...

Я прачнулася з радасцю ў галаве, хоць у грудзях яшчэ шчымеў боль ад прывіднага кашмару, які прысніўся перад з’яўленнем адышоўшага ў лепшы свет.

Нечаканае з’яўленне ва сне дзядзькі Міколы падзейнічала як гаючы бальзам, супакоіла, паколькі кожнае яго рэальнае з’яўленне ў рэдакцыю „Нівы” выклікала здаровы жартоўны настрой. Мікалай Лук’янюк меў для кожнага прывітанне, а для мяне спецяльную пагаворку:

Гандзя, а ты шчэ з тым самым?!

З тым самым! — адказвала я задаволена.

Для малазарыентаваных у падляшскай фразеалогіі падкажу, што такі зварот абазначае непахіснае захапленне. Пачуць штось такое прыемна і адначасова смешна.

Дзядзька Коля (так у сяброўскім крузе мы пра яго казалі) праяўляў сваю сімпатыю да журналістак яшчэ ў вельмі канкрэтны спосаб, менавіта з малатком у руках...

* * *

23 сакавіка, у сонечна-марозную суботу, разам з рэдактарамі Яўгенам Вапам і Віталем Лубам, паехалі мы ў Трасцянку аддаць апошні паклон ніўскаму карэспандэнту. Мікола Лук’янюк памёр ад прастуды на 79 годзе жыцця, пакінуўшы жонку Сафію. На літургію і паніхіду ў прыхадской царкве ў Трасцянцы з’явілася сям’я і жменька аднавяскоўцаў, сярод якіх перавагу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF