Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

Юбілей Студзеньскага паўстання

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 26-28 красавіка прайшлі галоўныя ўрачыстасці 150-годдзя Студзеньскага паўстання на Беласточчыне. 26 красавіка адбылася прысвечаная падзеі міжнародная папулярна-навуковая сесія ў Гарадоцкім цэнтры культуры імя Кастуся Каліноўскага, а ў два наступныя дні праходзілі ўрачыстасці на месцы першага збройнага сутыкнення ва ўрочышчы Перацёсы, якое разыгралася 29 красавіка 1863 года.

Даклады ў Гарадоцкім цэнтры культуры зачыталі вучоныя з Беластока і Гродна. Прафесар Адам Чэслаў Дабронскі з Універсітэта ў Беластоку расказаў пра асаблівасці паўстання ў межах былой Беластоцкай акругі. Дакладчык адзначыў, што Студзеньскае паўстанне ўспыхнула ў безнадзейных абставінах, працягвалася найдаўжэй і прынесла агромныя ахвяры і рэпрэсіі. Але каб не яно, не было б і Лістапада 1918 года — абвяшчэння незалежнасці Польшчы. Беластоцкая акруга знаходзілася ў той час навонкі Польскага Каралеўства, была падвергнута большай русіфікацыі і тут паўстанне выбухла значна пазней, чым на захадзе ад яе. Першыя сутыкненні былі сюды занесены звонку, з за Буга. Ды і паўстанцы не атрымалі належнай падтрымкі з боку насельніцтва — у раёне Кнышынскай пушчы людзі ставіліся да паўстанцаў прыхільна, але з прыхільнасцю звычайнай, гуманнай, не ўспрымаючы ідэі змагання.

Прафесар Юзэф Марошэк, таксама з Беластока, расказаў пра Мастаўляны, дзе 2 лютага (21 студзеня паводле юльянскага календара) 1838 года нарадзіўся Кастусь, як адно з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF