Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

Агонь без дыму

Віктар САЗОНАЎ

Чарговы Чарнобыльскі шлях у беларускай сталіцы прайшоў не толькі пад пільнай увагай сілавых структур, але, па ўжо сталай беларускай традыцыі, не абышоўся і без затрыманняў, не прайшоў без пратаколаў і судоў. Якая там розніца, дазволеная была ўладамі акцыя ці не дазволеная. Людзі павінны ведаць, што хадзіць на яе нельга. Ну а хто прыйдзе, мусіць ведаць на што ён ішоў. І здзіўляцца, што пацярпеў, няма чаго. Маўляў, радавацца трэба, што і так усё абышлося дастаткова бяскрыўдна ў параўнанні з маштабамі той бяды, якую прынесла сама чарнобыльская катастрофа. Зрэшты, ніхто і не здзіўляецца. Ні пацярпелыя, ні іх абвінаваўцы. Усе ведалі заранёў, што так яно і будзе як сталася. Нават чакалі горшага.

Катастрофа. Слова, якое мусіць насцярожыць кожнага чалавека. І таго, што выйшаў на шэсце, і таго, каму загадалі пільнаваць таго, хто выйшаў. Але чамусьці не ўсе прымяраюць на сябе гэтую кашулю, якая называецца чарнобыльская трагедыя. Ёсць людзі, якія ўпэўненыя, што іх гэта не тычыцца, што на іх не распаўсюджваюцца непарушныя законы фізікі, як не распаўсюджваюцца тыя законы, якія прапісаныя ў беларускім заканадаўстве. Ну але зараз не пра гэтых людзей. Не ў іх справа.

Сённяшняя сапраўдная катастрофа ў тым, што ўсё большая частка беларускага грамадства перастае адчуваць вострую небяспеку ад тых наступстваў, якія прынёс і працягвае прыносіць Чарнобыль. І, згубіўшы пачуццё небяспекі, перастае ратавацца ад гэтай бяды. І ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF