Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Лондан: уік-энд у дажджы і нарцысах

Ганна КАНДРАЦЮК

У час вечаровай сустрэчы паэтаў і бізнесоўцаў над Лонданам пракацілася бура з маланкамі. Аматары прыгожага слова, рассеўшыся паўкругам, з піўцом у руках, распавядалі пра свае музы, дасягненні, планы. Пра такія тусоўкі паўнакроўныя паэты кажуць: гаварыльня. А ўжо найбольш пастараўся сам прэзідэнт выдавецтва „Ібіс”. Яго павучальны даклад датычыў маркетынгу ў галіне кніжнага рынку і прамоцыі літаратуры і аўтараў. Каб заваяваць у сучасны момант вядомасць, пісьменніку патрэбны грошы і шырокі круг сяброў. Гэта яны раскупяць ці разбяруць зборнік. Добры выдавец, у сваю чаргу, абавязаны прыдбаць добрых рэцэнзентаў, каб хоць не дай Бог яны не абшмаравалі паэта-пачаткоўца. А то яшчэ перастане пісаць...

Замест вучыцца дзелавому маркетынгу, я чамусьці думала пра феномен Фрыдэрыха, паэта і мастака, народжанага ў Польшчы і прыжытага ў розных краінах Еўропы. Ён пайшоў за сусветнай модай і падумаў, каб зарабляць на тэмах, якія, як вядома, валяюцца проста на зямлі. Пад уплывам шумнай афёры ў Польшчы, якая кранала праблему гандлю адрасамі нябожчыкаў, якіх прадавалі медыкі фірмам рытуальных паслуг — гэта атрымала ў СМІ свой назоў „handel skórami” — Фрыдэрых напісаў і паставіў драму ў адным лодзінскім тэатры. Як натхнёны будыст дазволіў ён сабе на адкрытую антыклерыкальнасць. Спачатку яго пастаноўка прыцягнула ўвагу, а пасля ўсё нечакана згарэла. Гэта дзякуючы рэцэнзентам, якія палілі яго вадаспадам бруднай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF