Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Юбілей беларускай філалогіі ў Беластоку

Уршуля ШУБЗДА

Беларуская філалогія ў Беластоку адсвяткавала сваё 20-годдзе. Ва ўрачыстым спатканні, якое прайшло 12 красавіка, прысутнічалі госці з вышэйшых устаноў з Беларусі і Польшчы. Пры гэтай нагодзе таксама былі падведзены вынікі развіцця беларускай філалогіі ў Польшчы.

Першапачаткова ва Універсітэце ў Беластоку працавала невялікая Лабараторыя беларусістыкі. Яе заснавальнікам быў прафесар Міхал Кандрацюк, які шмат гадоў з’яўляўся яе кіраўніком.

— Я падумаў: калі мы знаходзімся тут побач з беларускай мяжой і мы самі — беларусы, то апрача рускай мы павінны таксама ведаць беларускую мову, культуру і літаратуру.

Аднак ні блізкасць Беластока з Беларуссю, ні яго беларуска-польская гісторыя ці факт, што тут пражывае найбольш прадстаўнікоў беларускай грамадскасці ў Польшчы, не дапамагалі пры заснаванні беларускай філалогіі ў нашым горадзе. Першым універсітэтам, на якім можна было вывучыць беларускую мову, быў Варшаўскі ўніверсітэт. У след за ім пайшоў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пазней — Вармінска-Мазурскі. У 1992 годзе і Беластоцкі ўніверсітэт рушыў з новай адукацыйнай прапановай.

— Хаця аб заснаванні беларускай філалогіі ў Беластоку гаварылі самыя аўтарытэтныя людзі, то мясцовая інтэлігенцыя, асобы, якія дрэнна ставіліся да беларускасці, стараліся як найбольш зашкодзіць, а не дапамагчы, — адзначыў праф. Міхал Кандрацюк. — Таму ўзніклі розныя цяжкасці, якія перашкаджалі адкрыць раней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF