Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

І не мусім тлумачыцца

Размова з Марынай ДАШУК, дырэктаркай незалежнага мінскага «Korniag Theatre», які мае супрацоўнічаць з беластоцкім Драматычным тэатрам імя Аляксандра Вянгеркі, цяпер стыпендыяткай польскага міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў рамках стыпендыяльнай праграмы «Gaude Polonia» (гэтыя паўгадовыя стыпендыі прызначаюцца на конкурснай аснове для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку з Беларусі).

Мацей Халадоўскі: — У апошнія тыдні я Вас часта бачу ў Польшчы. Што Вы тут робіце?

Марына Дашук: — Я на стыпендыі «Gaude Polonia». Мой праект выйграў гэты конкурс.

Што гэта за праект?

— Я займаюся штодзень галоўным чынам тэатральным менеджментам. У Беларусі гэтая сфера не цалкам развітая. Гэтага ніхто не вучыць, у ніякім універсітэце. У Польшчы, у сваю чаргу, ёсць шмат месц, дзе я магу навучыцца менеджменту. Так што я вырашыла паехаць у Лодзь у «Фабрыку мастацтва» (установа з адукацыйным профілем, якая ў сваёй дзейнасці імкнецца набліжаць розныя галіны культурнай творчасці — М. Х.), таму што гэта тое месца, якое ў бліжэйшы час павінна з’явіцца ў Беларусі, якое аб’ядноўвае некалькі незалежных структур: тэатр, выяўленчае мастацтва і многае іншае. Такі арт-цэнтр. У Мінску ўжо досыць шмат такіх самастойных мастацкіх праектаў, галерэя «Ў» ці наш тэатр, якія ў хуткім часе павінны сканцэнтравацца вакол падобнага культурнага цэнтра. Гэта неабходна, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF