Ніва № 13 (2968), 31 сакавіка 2013 г.

Што з культурай у Беларусі?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Любліне падчас трохдзённага семінара «Культура для Усходняга партнёрства» (8-10 сакавіка) адбылася дыскусія, прысвечаная сітуацыі сучаснага мастацтва і культуры ў Беларусі. Удзельнікі былі з Мінска: Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава — арт-дырэктаркі галерэі сучаснага мастацтва «Ў»; Тацяна Арцімовіч — рэдактар культавага часопіса «pARTisan», тэатральны крытык; Сяргей Шабохін — мастак і стваральнік сайта, прысвечанага сучаснаму мастацтву «ARTAKTIVIST»; Павел Касцюкевіч — пісьменнік і шэф кніжнага магазіна «Логвінаў», які папулярызуе сучасную беларускую літаратуру і сучасную сусветную літаратуру ў перакладзе на беларускую мову ды Аксана Гайко з Брэста — шэф тэатра «Крылы Халопа». Дыскусію вялі члены рэдакцыйнай каманды «Культура Enter» — інтэрнэт-часопіса, які апісвае пераўтварэнні ў культуры, у тым ліку ва Усходняй Еўропе.

Да размовы прыслухоўваліся прадстаўнікі дзесяці краін Еўропы, асабліва з краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, Украіна, Беларусь). Прыбылі яны ў Люблін, каб падрыхтаваць тут ІІ Кангрэс культуры Усходняга партнёрства, які будзе праходзіць у гэтым горадзе восенню. Вось вытрымкі з гэтай размовы.

Да Усходу, ці да Захаду?

Тацяна Арцімовіч: — Калі казаць з пункту гледжання Усходу і Захаду, як давесці беларускую культуру — пытанне было, мабыць, пастаўлена некалькі дзесяцігоддзяў таму. Яно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF