Ніва № 12 (2967), 24 сакавіка 2013 г.

На шляху да другога Кангрэса

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Каля сямідзесяці чалавек прынялі ўдзел у трохдзённым семінары „Культура для Усходняга партнёрства”, значыць у серыі дыскусій, прэзентацый і рабочых сустрэч, прысвечаных культурнаму супрацоўніцтву па над межамі Еўропы (8-10 сакавіка). Былі аніматары культуры і мастацтва з Венгрыі, Славакіі, Францыі, Бельгіі і краін-удзельніц праграмы „Усходняе партнёрства”: Беларусі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Украіны і, вядома, польскія, у першую чаргу з Любліна і Жэшава і вельмі сціпла прадстаўленага Беластока, гарадоў, якія будуць складаць усходнюю вось, на якой будзе абапірацца сёлетні выпуск „Стадыёна культуры” (магчыма, пад іншай назвай) — цыкла падзей, аснаваных на супрацоўніцтве з краінамі-ўдзельніцамі УП.

Семінар у асноўным быў прысвечаны распрацоўцы мадэлі кастрычніцкага II Кангрэса культуры і новай формуле фестывалю, які прэзентуе культуру Усходу і Захаду ў Еўропе пад назвай „Інтэграцыя культуры Усходняга партнёрства”. Як паведамілі арганізатары, семінар павінен быць „платформай для дыялогу датычнага як ідэалагічнай асновы прыгранічнага супрацоўніцтва, так і практычных аспектаў такой дзейнасці, для распрацоўкі новых мадэляў культурнага супрацоўніцтва з краінамі-ўдзельніцамі УП, стварэння сеткі па падтрымцы арганізацый і мастакоў краін-удзельніц УП”. Нагадаем, што першы выпуск „Кангрэса Культуры УП” быў праведзены ў кастрычніку 2011 года ў Любліне (у той час мы пісалі пра гэта падрабязна ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF