Ніва № 10 (2965), 10 сакавіка 2013 г.

Пакінуў па сабе добры ўспамін

Юрка БУЙНЮК

З усім нядаўна, 17 лютага, памёр Сакрат Яновіч. Паводле мяне, Сакрат Яновіч быў і ёсць найбольш вядомым беларускім пісьменнікам у Польшчы, а таксама адным з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія ўвайшлі ў гісторыю сусветнай літаратуры. Гэта быў таленавіты майстар слова, які большасць свайго жыцця прысвяціў творчасці. Безумоўна, я выхаваўся на творах Сакрата Яновіча. Добра памятаю, як у час маіх студэнцкіх гадоў мы з сябрамі-аднакурснікамі перачытвалі ягоную кнігу „Białoruś, Białoruś”. Таксама я чытаў фельетоны Яновіча ў „Часопісе” ды заўжды цаніў іх за тое, што ў большасці іх пісьменнік пісаў праўду, а ў асноўным на беларускай мове. Калісьці на занятках па граматыцы беларускай мовы наш выкладчык д р Васіль Сегень пра Яновічавы фельетоны сказаў: „Як памрэ Сакрат Яновіч, то „Czasopis” стане поўнасцю польскай газетай, бо ніхто больш там не будзе пісаць па-беларуску”. Сакрат Яновіч заўжды з характэрным для сябе гумарам каментаваў нашую беластоцкую рэчаіснасць. Апісваў важныя справы, грамадска-палітычныя працэсы ды ўмовы, з якімі — як прадстаўнік беларускага этнасу — не пагаджаўся. Добра памятаю, як у адным з фельетонаў Сакрат Яновіч клапаціўся пра дэмаграфічны спад ды адгаворваў маладых беларусаў выязджаць у эміграцыю ў заходнюю Польшчу або Еўропу. Аднак Яновіч быў і спрэчнай асобай, з якім я да канца не пагаджаўся. Прыкладам быў фельетон, у якім пісьменнік крытыкаваў фестываль „Беларуская песня” ды дзейнасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF