Ніва № 09 (2964), 3 сакавіка 2013 г.

Холад пустога кабінета

Іаанна ЧАБАН

Смерць выдатнага папулярызатара беларускай думкі і слова Сакрата Яновіча выклікала боль у сэрцах многіх сімпатыкаў яго творчасці ў краіне і за яе межамі. Спадар Сакрат быў чалавекам надзвычай харызматычным, верным сваім прынцыпам да апошніх хвілін жыцця. Здабываў прыхільнікаў не толькі майстэрскім пяром і эрудыцыяй, але і звычайнай шчырасцю і непасрэднасцю. Яго адыход асабліва глыбока параніў сэрца Мартыны Маршалак — сціплай, маладой жанчыны з Крынак. На працягу апошніх чатырох гадоў была яна анёлам-ахоўнікам спадара Сакрата і яго жонкі Тацяны. Менавіта з ёю славуты літаратар правёў апошнія на гэтай зямлі хвіліны радасці і суму. Спадарыня Мартына пагадзілася падзяліцца з чытачамі „Нівы” ўспамінамі пра дні і ночы, праведзеныя ў доме славутага літаратара.

— Спадарыня Мартына, распавядзіце, калі ласка, пра пачаткі і характар Вашых адносін з выдатным пісьменнікам з Крынак.

— Мая сям’я доўгія гады паспяхова супрацоўнічала са спадаром Сакратам. У маёй бацькоўскай хаце ў Лапічах ладзіліся амаль усе выпускі славутых Сакратавых Трыялогаў. Канешне, я таксама дапамагала абслугоўваць гэтае мерапрыемства. Вельмі люблю кантакт з людзьмі, асабліва са старэйшымі. Добра таксама адчуваю сябе ў кухні і ў іншых гаспадарскіх працах. Прапанову дапамагаць спадару Сакрату ў вядзенні хатніх абавязкаў я прыняла з сапраўдным задавальненнем. Думаю, што асновай нашых суадносін было шчырае сяброўства. Спадар Сакрат успрымаў мяне як родную ўнучку. Заўсёды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF