Ніва № 09 (2964), 3 сакавіка 2013 г.

Дзяржаўная кішка

Міраслаў ГРЫКА

Крывадушнасць улады ў адносінах да народа з’яўляецца разбуральнай. Гэта лепш за ўсё ілюструецца прыкладам тэлевізійнага абанементу. Спачатку, аднак, станем у абарону сперматоідаў. Таму, што яны нябачныя, то ніхто не адзначае, што ўлада адказная за іх беспрэцэдэнтны галакост. Вось аўтарытэтныя навукоўцы-даследчыкі з Гарвардскага ўніверсітэта даказалі, што народкі знішчаюцца ў сувязі з масавым шматгадзінным узіраннем у тэлевізар. Лагічнае тое, што ўлады, занепакоеныя ростам дэфіцыту насельніцтва ў краіне, павінны прывесці да неадкладнай ліквідацыі ўсіх тэлестанцый. Але гэтага не адбылося. Горш за тое, улада прачнулася з доўгатэрміновай млявасці і стала настойліва патрабаваць даніну абанементу-падпіскі. Ускосна прымушае грамадзян глядзець тэлевізар. Чалавечая псіхіка на самай справе даволі нескладаная прылада. Калі хтосьці ўжо плаціць, дык яму не ў галаве добраахвотна адмовіцца ад гэтага. Верагодна, улады гэта разумеюць, і таму пачалі інвазію паведамленняў за пратэрмінаваныя плацяжы і бягучыя аплаты тэлебачання, высыланыя Поштай польскай. Гэта ахапіла ўжо больш за тры мільёны чалавек. У большасці пенсіянераў. Неўзабаве, аднак, плацежныя даручэнні дабяруцца да ўсіх грамадзян. Акрамя таго, маладых па ўзросце і рэпрадуктыўнага ўзросту. Хоць яны і любяць больш за жыццё ў тэлебачанні рамантыку, секс і нават віртуальны свет інтэрнэту і камп’ютарных гульняў, ад грамадскай даніны не ўцякуць. Не без прычыны ўлады на працягу некаторага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF