Ніва № 09 (2964), 3 сакавіка 2013 г.

Сартаванне смецця

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні прыйшла навіна пра тое, што ў горадзе над Нёманам будзе пабудаваны завод для перапрацоўкі смецця. Сусветны банк вылучыў на гэты праект ажно 43 з паловай мільёна долараў крэдыту. Справа, безумоўна, патрэбная. Агучана таксама, што плануецца ўсталёўваць адпаведныя кантэйнерныя пляцоўкі і ўласна кантэйнеры з прыцэлам на тое, што ад смеццяводаў, якія зроблены ў бальшыні шматкватэрных дамоў, у перспектыве можна будзе зусім адмовіцца. Калі так здзейсніцца, то можна будзе толькі радавацца, бо Беларусь — адна з самых засмечаных краін у Еўропе. Паводле падлікаў статыстыкаў на прасторах Сінявокай нагрувашчана ўжо каля 40 мільёнаў тон непераапрацаваных бытавых адкідаў. Штогод гэтая агромністая маса павялічваецца на чатыры мільёны, а пераапрацоўваецца паводле афіцыйных дадзеных толькі 15-20 адсоткаў. У развітых жа краінах гэты паказнік даходзіць да 90 працэнтаў.

Але прыгадалася мне тут, што ў Гродне кантэйнеры на раздзельнае смецце ўжо ўсталёўвалі ў рамках нейкага экалагічнага праекта. Прыкладам, у цэнтральным парку Жылібера зрабілі нібыта ўсё як належыць — дзіркі і надпісы „шкло”, „папера”, „пластык”. Найбольш даверлівыя і сумленныя грамадзяне так і пачалі старанна кідаць смецце ў адпаведныя дзіркі. Толькі неяк прыўзнялі мы з сябрам гэты прыгожы каляровы кантэйнер, а пад ім... агульны бак. Словам, усё адно ўсё ў адну кучу. Каб хацеў, такое не прыдумаў бы. Гэта ж трэба мець адпаведнае мысленне, каб так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF