Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

Юбілейны фестываль «Беларуская песня»

Аляксей МАРОЗ

За намі ўжо раённыя элімінацыі ХХ Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня — 2013», якія адбыліся ў Дуброве-Беластоцкай, Беластоку, Сямятычах, Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы. Сёлетні фестываль асаблівы па прычыне круглага юбілею, але гісторыя «Беларускай песні» даўжэйшая, бо гэтае музычнае мерапрыемства, як конкурсны агляд, пачало ладзіцца сорак тры гады таму назад. Пры нагодзе юбілею спевакі нашых калектываў успаміналі свае першыя выступленні якраз у час конкурсу «Беларусукая песня». Інструктары Беларускага грамадска-культурнага таварыства, якое ад пачатку арганізавала конкурс, а пасля фестываль «Беларуская песня», заахвочвалі засноўваць у нашых вёсках і гарадах беларускія калектывы, якія пасля прэзентаваліся на раённых і цэнтральных аглядах. У час гэтага вялікага беларускага мерапрыемства выконваліся перш за ўсё песні ў народнай манеры. Гучалі таксама аўтарскія творы, неапрацаваныя і апрацаваныя фальклорныя песні. Сёлета ў час пяці раённых аглядаў выступіла звыш 110 выканаўцаў, пачынаючы ад салістаў, а канчаючы на харах, разам каля 600 асоб. Паявіліся ў час элімінацый таксама новыя калектывы і новыя спевакі.

У час апошніх раённых элімінацый фестывалю «Беларуская песня», якія Галоўнае праўленне БГКТ наладзіла 17 лютага з дапамогай Гайнаўскага дома культуры ў тамашняй канцэртнай зале, выступіла 37 выканаўцаў, каля 200 асоб. На мерапрыемства прыбыло многа гасцей, а ў іх ліку консул Рэспублікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF