Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

„Місаед” адкрыты нанова

Уршуля ШУБЗДА

У Крынках ужо другі раз прайшла гучная мясаедная вечарына. Сустрэча, сарганізаваная таварыствамі „Тэрра інкогніта”, „Віла Сакрата” і Гмінным асяродкам культуры ў Крынках, прыцягнула ў прасторную залу натоўп людзей.

— Такія сустрэчы звяртаюць увагу на тутэйшую традыцыю. А напэўна варта яе падтрымліваць, — адзначыла дырэктарка Гміннага асяродка культуры ў Крынках Алжбета Чарэмха. — У мінулым годзе людзей было нямнога. Магчыма, прычынай таму было тое, што людзі яшчэ добра не ведалі што гэта за сустрэча. Сёння маем поўную залу!

Мясаед сярод беларусаў Сакольшчыны вядомы таксама як запускі ці астаткі. Розніца між запускамі і мясаедам ці астаткамі такая, што гэтыя апошнія тычацца самага апошняга тыдня перад постам. Са словам „місаед”, некаторыя нават радавітыя жыхары падкрынскіх вёсак не мелі ніякіх асацыяцый.

— Ніколі чагосьці такога не было ў Крынках, — адзначыла спадарыня Галена з Крынак (родам з Гаркавіч). — Толькі як паўстаў гурт „Зараніца” штосьці такое ладзяць.

Спадарыня Галена адначасова дадае, што ў перыяд між калядамі і постам (для яе вядомы пад назвай запускі) сустракаліся на вячорках, а ўжо абавязковым было напячы пончыкаў ці хрустаў на „Валоссе”.

А ўжо ў Піражках, што пад Крынкамі, мясаед з’яўляўся самым вясёлым часам.

— Мясаед гэта карнавал па-польску, — патлумачыла Лідзія Кукіш з Піражкоў. — Калісь мала хто карыстаўся назвай „карнавал”, толькі заўсёды гаварылі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF