Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

Беларускі тэатр у модзе

Размова з Ігарам Сігавым і Аляксандрам Гарцуевым

„Ніва”: — Ваш музычны спектакль „Адвечная песня” паводле драматычнай паэмы Янкі Купалы, якому прысвяцілі Вы нават спецыяльную табліцу-зорку, ставіцца ўжо дванаццаць гадоў. Адкуль гэты феномен?

Ігар Сігаў (акцёр, галоўны дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў Мінску): — Справа ў тым, што ўся наша глядзельная зала можа змясціць толькі дзвеcце чалавек. А што гэта для такога двухмільённага Мінска? Усё, вядома, залежыць ад якасці спектакляў. Ёсць такія, на якія прыходзіць менш зацікаўленных, ёсць і такія, на якія немагчыма здабыць білеты на шмат тыдняў да спектакля. За дваццаць гадоў існавання РТБД мы знайшлі свайго гледача, які паяўляецца на кожнай нашай прэм’еры, а нават з’яўляецца рэкламшчыкам нашых прадстаўленняў. Да гэтага даходзіць, вядома, цяжкая праца нашых адміністрацыйна-прамацыйных служб, займаючыхся іх продажам. Нейкія паўгода таму ў нас быў правал, паніжэнне ліку гледачоў, ды пасля прыходу новай асобы, адказнай за білетаабароты, зноў мы павялічылі продаж. Спалучаецца гэта таксама з тым, што з Аляксандрам Фёдаравічам (Гарцуевым — М. Х.) мы на сваіх пасадах адносна новыя (ад новага сезона — М. Х.). Прачнулася нейкае зацікаўленне сярод гледачоў, што таксама можам паказаць у гэтым дуэце.

Аляксандр Гарцуеў (рэжысёр, мастацкі дырэктар РТБД): — Гэта не такое простае. Гэтая праблема больш комплексная. Былі да нядаўна праблемы з тэатральнай аўдыторыяй ва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF