Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Песні беларускай вёскі Гусакі

Аляксей МАРОЗ

Паміраюць у нашых вёсках старажылы — скарбніца песеннага фальклору. Яны і з памяці маглі заспяваць многа народных песень. Сцяпан Копа, спецыяліст па песенным фальклоры, сабраў, запісаў на магнітафонную плёнку, а пасля апрацаваў мноства нашых народных песень. Частка з іх выдадзена, але многа чакае яшчэ выдання, аб чым у размове са мной падкрэсліў Сцяпан Копа. Падобную работу, хаця пакуль у меншым маштабе, выконваюць Дарафей Фіёнік, яго сястра Анна Фіёнік і моладзь з калектыву «Жэмэрва», якія па вёсках Падляшша і Палесся запісваюць даўнія песні. Яны не толькі захоўваюцца ў фондах Музея малой айчыны ў Студзіводах, іх выдаюць на кампакт-дысках, уводзяць у рэпертуар гурту «Жэмэрва». Нядаўна Студзіводскі музей выдаў музычны альбом «Чы я ў лузі не каліна. Песні беларускай вёскі Гусакі», у якім апынуліся ў галоўным песні, запісаныя на магнітафонную плёнку сорак гадоў таму ад жанчын з распаложанага на этнічным польска-беларускім памежжы сяла.

Чатыры песні, з дваццаці дзевяці змешчаных да дыску твораў, гучаць у выкананні калектыву «Жэмэрва», які развучыў частку рэпертуару гусакоўцаў. Мяркуецца, што частка выдадзеных песень перадавалася з пакалення ў пакаленне ажно з ХVІІІ, а нават з ХVІІ стагоддзяў і ў гэтым перш за ўсё праяўляецца незвычайнасць новавыдадзенага музычнага альбома.

— Валянціна Шэўчык (з дому Міхальчук — А. М.) спаткала мяне ў Супрасльскім манастыры і запрапанавала, каб мы нешта зрабілі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF