Ніва № 04 (2959), 27 студзеня 2013 г.

Пад сваім небам...

Віктар САЗОНАЎ

У Гародні прайшла яшчэ адна прэзентацыя кнігі. Увогуле, для горада над Нёманам гэта з’ява нярэдкая. Прэзентацыі тут адбываюцца са стабільнай перыядычнасцю. Толькі вось беларускамоўныя кнігі ў нашай краіне з большага прэзентуюць без удзелу дзяржавы. З аднаго боку гэта крыўдна, недарэчна і незразумела. Але гэта чарговы раз даказвае, што ў Беларусі, неўзіраючы ні на ціск, ні на складанасці ў працы, грамадзянская супольнасць існуе. Яна ёсць і дзеіць, часамі вельмі актыўна і эфектыўна. І даказвае сваёй дзейнасцю, што яна здольная не толькі захоўваць у складаных умовах беларускасць ва ўсіх яе праявах, але можа яе памнажаць, прапагандаваць, славіць і ўзвялічваць.

На гэты раз у старадаўняй Гародні гаварылі пра кнігу „Справа Бяляцкага”. Аўтар кнігі Валер Каліноўскі асабіста расказаў прысутным пра гісторыю напісання. Герой жа гэтага твора, кіраўнік пазбаўленага ўладамі рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра „Вясна” ўжо больш года знаходзіцца за кратамі. За гэты час міжнародная супольнасць неаднаразова адзначыла ўклад Алеся Бяляцкага ў справу абароны правоў чалавека. Беларускі праваабаронца з’яўляецца ганаровым сябрам некалькіх еўрапейскіх гарадоў, лаўрэатам многіх прэстыжных прэмій. У мінулым годзе ўвайшоў у першую тройку прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію. На працягу ўсяго прайшоўшага тэрміну зняволення і шматлікія беларусы неаднаразова выказвалі свае адносіны да гэтай асобы. І вось зараз выйшла кніга, якая не толькі асвятляе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF