Ніва № 03 (2958), 20 студзеня 2013 г.

Вялікія дні крынскай музыкі

Іаанна ЧАБАН

Калі б запытаць любога жыхара нашага ваяводства чым славіцца маленькі, памежны гарадок Крынкі, ён напэўна адказаў бы, што чыстай вадой, цэнтральным дарожным колам, а магчыма і расісцкімі выбрыкамі. Мала праўдападобна што хтосьці згадаў бы спеў. Апошнія доўгія дзесяцігоддзі не былі спрыяльнымі мясцовай, народнай песні. Самі крынчане трактавалі яе нараўне з крымінальным злачынствам. Яшчэ ў 1980-х гадах міліцыянеры толькі чакалі з палкамі пад дзвярамі мясцовай карчмы, якая ледзь спраўлялася з безупынным натоўпам кліентаў, каб дабрацца да задніцы вяртаючагася дахаты з рускай ці беларускай песняй на вуснах спевака. Памілавання не было. Папулярызацыя такога тыпу рэпертуару пагражала, а хто ведае ці яшчэ не пагражае тут самымі суровымі пакараннямі, у тым ліку сацыяльнай ізаляцыяй ці стратай працы. Таму крынчане спяваць па-свойму перасталі, хто ведае ці не назаўсёды. Хто хоча, можа паказацца на мясцовай сцэне па-польску і на мовах краін, якія знаходзяцца на поўнач, поўдзень і захад ад Крынак.

Пакуль усё што найпрыгажэйшае і найдаражэйшае скрываецца ў запыленых куфрах старых хат, якіх у Крынках з году ў год становіцца менш. Там, пад заіржавелай засцежкай, захоўваюцца сапраўдныя, незвычайныя і прытым нікому непатрэбныя гісторыі. У адзін з такіх куфраў заглянем разам з 88-гадовай Нінай Клімук і 84-гадовым Анатолем Шыгаловічам з Крынак. Яны абое ў нейкім сэнсе вельмі на сябе падобныя. Вядома, яны прадстаўнікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF