Ніва № 02 (2957), 13 студзеня 2013 г.

За князем Уладзімірам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Людзі гавораць, што ў жыцці ўсяляк бывае: раз жук мычыць, раз карова лятае. А мне прытрапілася прастуда-пакута за нейкія грахі, у выніку якой не ўдалося мне звалачыцца ў чарговую вандроўку па дарогах ці сцежках Беласточчыны. Заміж таго звалачыўся я на папяровыя і вітруальныя старонкі, кранаючыя нашага мінулага.

Можа хто сказаць, што гэта работа для гісторыкаў; і так яно ў сапраўднасці павінна быць. Калісь, аднак, гаварылася, што кожны салдат носіць у заплечніку маршалкоўскую булаву, а ў наш час гэтая мара становіцца быллю. Вось, для прыкладу, у нашай Найяснейшай народнае аэрадынамічнае апалчэнне вырашае складаныя прычыны славутай авіякатастрофы каля Смаленска, патрабуючы не так ад спецыялістаў, якіх яно звычайна ігнаруе, але ад урада амаль адміністрацыйнага назначэння яе прычын паводле vox populi. Чаму ж бы і мне не пакарыстацца канстытуцыйным правам і не падаць свайго голасу на адну-аднюсенькую тэму?..

Вось хачу крыху памеркаваць пра прачытанае мною. Усевалад Ігнатоўскі ў „Кароткім нарысе гісторыі Беларусі” быў пісаў пра магутнасць Полацкага княства пад князем Рагвалодам, што сыны кіеўскага князя Святаслава „Яраполк і Уладзімер шукалі сабе дапамогі з боку Рагвалода. Дзеля гэтай мэты абодва браты дамагаліся рукі Рагвалодавай Рагнеды, каб політычны зьвязак зацьвердзіць сваяцтвам. Маладыя князі заслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс гаворыць, што Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімер быў сынам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF