Ніва № 02 (2957), 13 студзеня 2013 г.

Лісты Хесу

Міраслаў ГРЫКА

Матка Хесу ўжо ў пасляшлюбную ноч адкінула свайго мужа такім вось прызнаннем: „Буду табе лаяльнай да канца жыцця. Ніколі табе не здраджу. У імя Айца, Сына і Духа! Ды не кахаю цябе і не пакахаю. Не змагу...”. Дзякуючы такому абяцанню, якому была вернай, дазваляла сабе на нявінныя флірты з мужчынамі. А была яна жанчына прыгожая так, што замала слова, каб выказаць яе незямную красу. Яна сама не была цалкам свядомая гэтага. Толькі пасля нараджэння свайго першароднага і , як аказалася, адзінага сына, калі пасля родаў абследавала ў люстры першую маршчыну, зарысаваную быццам праз няўвагу на ілбе, зразумела горкую праўду, што безупыннае ў турботах мацярынства вынясе яе красу над паспалітую жарснасць у спосаб неабавязкова для яе справядлівы, ды больш за ўсё сумленны ў адносінах да мужчын, якія над прагу прыгожага прадстаўляюць валоданне яго матэрыяльным, значыць, зношваючымся запалам. Таму надалей дазваляла захапляцца сабою. Не бачыла ў гэтым нічога шматзначнага. Нават тады, калі прымала залёты на вачах мужа. Была ж лаяльнай у адосінах да яго. Больш за ўсялякае сумненне, над брыдкія паказныя кляймаванні, ніколі не падумала аб здрадзе свайму мужу, які прыгнятаў яе маўклівай, поўнай шалу ў сцямнелых вачах зайздрасцю. Нават уміраючы, калі прыняла мужавую далонь, якая з цяжкасцю ўздымалася над мінулыя крыўды да яе далоні, надалей спаглядала ў Неба, дзе чакалі ўжо яе стройныя анёлы. Не адказала поціскам далоні на яго поціск. Была ўжо мёртавая. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF