Ніва № 02 (2957), 13 студзеня 2013 г.

Скарачэнні на адну шостую

Размова з Анатолем Вапам, дырэктарам Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

«Ніва»: — Сустракаемся некалькі гадзін да канца 2012 года. Які быў гэта год для падляшскай культуры?

Анатоль Вап: — Добры. Удалося зрэалізаваць шмат цікавых мерапрыемстваў і з фінансамі было таксама добра. Мелі мы больш сродкаў, а затым выдаткаў на культуру, чым у 2011 годзе.

Як зразумець выказванні прадстаўнікоў падляшскай управы, што на культуру на Падляшшы самаўрад расходуе найбольш ва ўсёй краіне?

— На культуру выдаем аж каля дзесяці адсоткаў ваяводскага бюджэту. І якраз у гэтым плане мы з’яўляемся на першым месцы ў Польшчы. У абсалютных лічбах, значыць, залатоўках, таксама выглядаем ненайгорш. Больш ад нас расходуюць на культуру толькі некалькі рэгіёнаў, такіх як Мазовія, Малапольшча, Вялікапольшча ці Сілезія.

Найбольшы поспех у сферы падляшскай культуры ў мінулым годзе?

— Гэта, усё ж, цяжкае пытанне, бо якраз у 2012 годзе мелі мы іх некалькі і прытым вялікага маштабу. Я пералічыў бы іх тут некалькі, засяродзіўшыся, зразумела, на ваяводскіх мерапрыемствах. Скажам, юбілей 50-годдзя Музея сельскай гаспадаркі імя кс. Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, у час якога сарганізавана было шмат культурных мерапрыемстваў найвышэйшага рангу, прытым унікальных у маштабе краіны. Пахвалімся таксама, што Музей валодае найбольшай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF