Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Кожны жыў сваёй сям’ёй

Іаанна ЧАБАН

З гісторыяй і кліматам канкрэтнага месца на зямлі можна пазнаёміцца перш за ўсё раскрываючы індывідуальныя біяграфіі яго жыхароў і іх радаслоўныя. „Ніва” пакарысталася гэтым прынцыпам пры паглыбленні ведаў пра ўсё яшчэ таямнічыя Крынкі. У гэты раз застукала яна да дзвярэй васьмідзесяцівасьмігадовай Ніны Клімук. Спадарыня Ніна — асоба вельмі набожная, палову свайго жыцця прысвяціла службе ў крынскім царкоўным хоры. Мясцовыя асацыююць яе не толькі з незвычайным голасам але, перш за ўсё, з жыццёвай інтэлігентнасцю, тактоўнасцю і асаблівай мілатой, якой не змог адабраць ёй бязлітасны час. За кубкам гарбаты спадарыня Ніна падзялілася ўспамінамі, кранаючымі, між іншым, тэму Каляд.

Спадарыня Ніна з дому Наўмовіч нарадзілася ў падкрынскай вёсцы Лапічы ў 1925 годзе. Тады ўсё выглядала зусім інакш. Пры галоўнай брукаванай вуліцы стаяла шэсцьдзесят хат, дзесяць з якіх займалі, у асноўным не пародненыя з сабой, сем’і Наўмовічаў. Мая субяседніца не ў змозе распавесці пра звычайнае жыццё вясковай супольнасці. Калі споўнілася ёй пяць гадоў, Лапічы перасталі быць вёскай у традыцыйным значэнні гэтага слова. У 1930 годзе ў вёсцы зрабілі камасацыю, пераўтвараючы яе ў шматлікія хутары з жыццём ідучым выключна сямейнымі пуцямі.

— Нам надзялілі зямлю непадалёк Трэйгляў, — успамінае спадарыня Ніна. — Быў там вялікі сад, дзесяць гектараў зямлі, балота і ўсё гэта кругом хаты. За гумном знаходзіўся раўчак, які ўліваўся ў раку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF