Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.

Акалічнасці адвагі

Міраслаў ГРЫКА

Калі я шмат чытаў, дык найахвотней у сваім улюбёным фатэлі. Аднак ад часу, калі захапіўся ім мой кот Пуся, чытаю быццам бы менш. Не таму аднак, што кот выгрыз мяне з улюбёнага фатэля. Веды, пазбаўленыя пазнавальнай жарсці, напрамку, мэты служаць ужо толькі самім сабе. Я вычарпаўся з жарсці. Мае веды размножваюць толькі сумненні і дылемы; размножваюць пытанні. Прыгнятаюць яны мяне з роўнай заядласцю, як амаль дваццаць стагоддзяў таму Марка Аўрэлія. Не параўноўваю сябе, дальбог, да вялікага кесара і філосафа. Звяртаю толькі ўвагу на той факт, што калі тыя самыя пытанні не дачакаліся адказу незалежна ад мінаючага часу, цывілізацыйнага прагрэсу і культурнага развіцця чалавека, ёсць штосьці ў пагаворцы, што адзінае, што адрознівае сучасных людзей ад пячорнага чалавека, гэта спосаб стаўлення пытанняў. З тысячагоддзя ў тысячагоддзе тыя пытанні штораз менш настойлівыя. Штораз менш у іх жарсці. Ці таму, што яны штораз менш катэгарычныя, не патрабуючыя абсалютных адказаў?

Чаго б не дадаць для аздобы чалавека або чаго б у яго не адняць, то і так коранем яго істоты акажацца адвага. І гэтага не аспрэчыш. Аднак здзіўляе тое, што адвага паддаецца безупынным выпрабаванням. Калі на галаву маёй знаёмай звалілася смерць яе дзіцяці, адважна перанесла гэты нялюдскі цяжар. Праз пару месяцаў у аўтакатастрофе загінуў яе каханы муж. І з гэтым яна адважна справілася — прынамсі на маю думку. А колькі ж ёй каштавала гэта закрытай перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF