Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.

Фотазапісы Юркі Асенніка

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Запіскі гэта, вядома, у адным значэнні занатоўкі, а ў іншым лісткі ў царкве за здравіе або ўпакой душы. Але „Запіскі” гэта таксама загалоўкі фотаальбома і выставы, якая сігналізуе яго выданне ў беластоцкай кавярні „Labalbal”. Аўтарам здымкаў з’яўляецца вядомы перш за ўсё як вакаліст рок-групы „0-85” Юры Асеннік. Вернісаж яго прац (13 кастрычніка) адбыўся ў рамках трэцяга літаратурнага фестывалю „Zebrane”, які інаўгуравала дэбата, прысвечаная м.інш. шматкультурнасці ў падляшскай сталіцы пад лозунгам „Беласток як творчы матэрыял”.

Суініцыятарам „Zebranego” і выставы Юркі Асенніка ў „Labalbalu”, не проста кавярні, а месцы літаратурных і калялітаратурных сустрэч, быў яго ўласнік Дам’ян Кудзіноўскі. У час вернісажу тлумачыў нам, адкуль задума, каб у рамках гэтай літаратурнай імпрэзы адрэкамендаваць фотавыстаўку:

— Калі я пабачыў Юркавы працы, дык падумаў, што падыходзяць яны да літаратуры. Гэта ж нататнік. Здымкі гэта метафара слова, калі слова можа мець сваю метафару. Гэта таксама запіс моманту, так як слова. Гэтая гульня слоў „запіскі” таксама вельмі файная і паказвае на тое, што называем шматкультурнасцю.

Ва ўступе да альбома ў дзвесце старонак, выдадзенага ўнікальным тыражом самім аўтарам у ледзь трыццаці асобніках, прызнаны ў Польшчы пісьменнік родам са Случанкі Гарадоцкай гміны Ігнат Карповіч напісаў: „Занотуоўкі Сенькі дотычат люді, будынкуў, окон, двэры, продміетуў, пэйзажы, муралі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF