Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.

Узбіць яйкі

Міраслаў ГРЫКА

Медсёстры рыхтуюцца да слушнага пратэсту. Не падабаюцца ім г.зв. смеццевыя працоўныя дамовы, якія прымушаюць да рабскай працы. Да пастулатаў далучыліся аднак патрабаванні павышэння заработнай платы, што робіць іхняе выступленне менш слушным. Датычыць гэта і настаўнікаў, што плануюць страйк супраць дурных рэформаў у асвеце. Пры нагодзе хочуць выступіць у абароне настаўніцкіх прывілеяў. Ну што ж, кожны мае права на такое ўзбіванне яек з цукрам, на якое мае смак. Пытанне толькі, з чаго і чыім коштам. Падобна да „ўзбівання яек” шыкуюцца прафсаюзнікі з „Салідарнасці”. Прадбачылі якраз на восень уз’яраныя пратэсты, паколькі не пагаджаюцца на павышэнне пенсіённага ўзросту да 67 гадоў, аднолькавага для жанчын і мужчын. Невядома, ці маюць наўме дабро мужчын ці жанчын і перш за ўсё невядома, хто пасмакуе гэтага „когелю-могелю”, які яны заўзята будуць узбіваць на вуліцах Варшавы. У сваю чаргу радыёмарыйнае асяроддзе заклікае да генеральнага выступлення перад Сеймам. Тэрмін яшчэ не вызначны. Масіўны дэсант „мохеравых бярэцікаў” мае служыць абароне дэмакратыі якая быццам бы пад пагрозай таго, што тэлебачанню „Trwam”, будучаму часткай медыйнай імперыі айца Рыдзыка, не далі канцэсіі ў рамках гэтак званай лічбавай агульнакраёвай платформы. Ну што ж, дэмакратыя дэмакратыяй, а айцец Рыдзык... і так сваё ведае. Хто там яшчэ рыхтуецца да ўзбівання когелю-могелю? Ці мо не Качынскі Яраслаў, які за безупынныя выбарчыя правалы, якія ад гадоў дастаюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF