Ніва № 31 (2933), 29 ліпеня 2012 г.

Што ў Бабруйску?

Міраслаў ГРЫКА

У Беларусі ўсё смяшней. Ды каму да смеху, а каму — да плачу. Працаўнікам трактарнага завода ў Бабруйску не было зусім весела, калі на пачатку ліпеня даведаліся аб тым, што іх зарплата будзе скарочана на 45%. Гэтае, невядома адкуль узятае, рашэнне дырэкцыі прадпрыемства вельмі ім забалела. Праўда, з продажу трактароў пачаліся нейкія непаладкі, але іх выраб ішоў на ўсю катушку. Ніхто не гультайнічаў, не псаваў. Дык чаму хтосьці з іх меў быць пазбаўлены зарплаты за сумленную работу? Дырэкцыя фабрыкі не схацела даць адказу на гэтае простае пытанне. Дык зняважаныя работнікі пачалі страйк. Больш ад імя гонару, думаю, чым пустога страўніка. Бо ж грушкамі на вярбе, якія абяцае ім Аляксандр Лукашэнка, жывата не накорміш. Тым больш, што беларуская эканоміка, кіраваная гучнагаварыцелем прэзідэнцкіх дэкрэтаў, адцятая ад сучасных тэхналогій і заходніх банкаў, на канец не будзе ў змозе забяспечыць нават кнышом. А калі б і нават, дык чымсьці такім цяжка нажэрціся.

Беларусы, ад вякоў прыгнечаныя цяжарам вядомай цярплівасці, урэшце ж не вытачаныя з загартаванай сталі, маюць мазгі і страўнікі, і на канец... страцяць цярпенне. А нецярплівы беларус робіцца страшным! І такога земляка, як салома агню, баіцца Лукашэнка. Ліе таму колькі ўлезе ваду, каб астудзіць распаленыя галовы некаторых землякоў. Аднаму абяцае грушкі на вярбе, і той у гэта яму верыць. Другому страсяне пальцам, дык той прыгнецца. Трэцяму глыбока ўвапрэ палец у чэрап і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF