Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.

Беларускае школьніцтва расцвіло!

Ганна КАНДРАЦЮК

Ад двух тыдняў па Беласточчыне кружыць вестка пра паездку беластоцкай модадзі ў Нью-Йорк. У свет паедуць яны па запрашэнні беларускай дыяспары са сваім спектаклем „Ой даўно, даўно”. Падляшскія хронікі ўжо паўтара года паказваюць на Беласточчыне і ўсюды, ці гэта на Сакольшчыне, ці на Сямятыччыне абуджаюць яны страсці і аднаўляюць памяць. Спектакль гэта свайго роду духовая і мастацкая візітка аб’яднання АБ-БА і беларускага школьніцтва ў Беластоку. А моладзь, якая выступае з гісторыямі сваіх продкаў, свядомая сваіх каранёў і абавязку перад родным.

Вось, традыцыйнае заканчэнне года ў Беластоку адсвяткавалі грунтоўна, прыгожа і шматразова, бо і нагода была асаблівая: 15-годдзе навучання беларускай мове ў школах Беластока і 15 гадоў тэатральнага гуртка „Гульня ў тэатр”. Святкаванні пачаліся ўжо 25 мая ў „Склепе з культурай”, які сам сабой з’яўляецца вялікім поспехам аб’яднання АБ-БА. На прэзентацыю былі запрошаны адно бацькі наймалодшых дзетак і, што тут казаць, ледзь памесціліся яны ў зале. Тут абавязкова прыгадаем, што калі пятнаццаць гадоў таму пачыналіся ўрокі беларускай мовы, на іх запісалася адно шэсць асоб. Не хапала аднаго дзіцяці, каб звычайна ў адпаведнасці з законам адкрыць навучанне ў класе. З дапамогай прыйшоў дырэктар „чацвёркі” Збігнеў Клімовіч, які прычыніў вока на ліміты і адобрыў ідэю навучання для шасці першакласнікаў. Сёння, пасля пятнаццаці гадоў, у Беластоку на ўсіх адукацыйных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF